У дзіцячых садках шукаюць шпіёнаў? (Дакумент)
61- 6.09.2012, 16:03
Пры ўладкаванні на працу ў магілёўскім дзіцячым садку патрабуюць расказаць пра сувязі за мяжой.
Спіс з прапановай адказаць пісьмова на 10 аўтабіяграфічных пытанняў прапануюць у адной з магілёўскіх дашкольных устаноў, паведамляе «Еўрарадыё».
Пры працаўладкаванні неабходна ўказаць, ці ёсць у патэнцыйнага работніка сваякі за мяжой, пералічыць усіх родных, а калі яны памерлі, то трэба напісаць дату смерці і месца пахавання. Таксама патрабуецца паведаміць пра ўсе паездкі за межы краіны (акрамя краін СНД) і «неслужбовыя сувязі» з замежнікамі.
