10 чэрвеня 2026, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у офісе «Гавары праўду»

35
Ператрус у офісе «Гавары праўду»

Канфіскаваныя друкаваныя матэрыялы.

Як паведаміў БелаПАН каардынатар выбарчага штаба кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, прыкладна ў 18.30 у офіс явіўся ўчастковы, які сказаў, што ў міліцыю паступіла скарга ад суседзяў (офіс размешчаны ў жылым доме). У гэты час актывісты кампаніі абмяркоўвалі ход выбарчага працэсу і мелі намер паглядзець тэлевыступленне кандыдата ў дэпутаты ад «Гавары праўду!» Таццяны Караткевіч.

Участковы міліцыянт выклікаў падмацаванне з ліку супрацоўнікаў гарадскога аддзела міліцыі, які знаходзіцца непадалёк. Як адзначыў Дзмітрыеў, чацвёра міліцыянтаў паводзілі сябе «дастаткова карэктна», разам з актывістамі кампаніі паглядзелі выступ Караткевіч, перапісалі пашпартныя дадзеныя прысутных у офісе і пры гэтым нікога не затрымлівалі.

Дзмітрыеў наўпрост звязвае гэты інцыдэнт з удзелам «Гавары праўду!» у «парламенцкіх выбарах».

Міліцыянты забралі з кватэры пачкі з улёткамі Таццяны Караткевіч, а таксама стэнды для вывешвання агітацыйных матэрыялаў.

Фота з архіва

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках