Для аб'явы апазіцыйнага кандыдата месца не знайшлося
3- 7.09.2012, 10:26
Кандыдату ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Кабанаву адмовілі ў размяшчэнні аб'явы ў Бярозаўскай раённай газеце «Маяк» аб часе і месцы перадвыбарчага пікету.
Галоўны рэдактар газеты Аляксандр Іваноў сказаў, што менавіта для аб'явы Кабанава месца ў газеце няма, так як неабходна рэзерваваць рэкламныя старонкі для аб'яў, спачуванняў па памерлых альбо па іншых падставах. Кандыдату ад апазіцыі, па словах рэдактара, ён не абавязаны прадастаўляць месца для рэкламы, таму Кабанаву сказалі «да пабачэння», піша ПЦ «Вясна».
Па словах кандыдата, нягледзячы на перашкоды ў інфармаванні, пікет у Бярозе адбудзецца ў 19 гадзін у Маладзёжным скверы па вуліцы Савецкай. Выбаршчыкі змогуць паразмаўляць не толькі з самім кандыдатам, але і з яго даверанай асобай Анатолем Лябедзькай.