9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урачы гатовыя баставаць

215
Урачы гатовыя баставаць

Медыкі патрабуюць павышэння заработнай платы для дактароў стацыянара больш чым у два разы.

«Улады абяцалі падняць аклады медыкаў, але ўрачы, якіх у краіне налічваецца больш за сто тысяч, патрабуюць адэкватнага павышэння зарплаты не менш чым на 700 еўра. З медработнікамі ніхто не лічыцца на фоне росту коштаў на прадукты харчавання і за камунальныя паслугі ў краіне. Прафсаюзы медработнікаў з'яўляюцца прадажнымі выканаўцамі ў руках улады. Аклад - гэта ацэнка дзяржавай працы работніка, узроўню яго кваліфікацыі, яго ведаў і намаганняў», - паведамілі медыцынскія работнікі 2-га гарадскога шпіталя «Белорусскому партизану».

Тэрапеўт атрымлівае 1 мільён 725 тысяч, санітарка – 1 мільён 230 тысяч. Аклад медыцынскай сястры - ад 1 мільёна 85 тысяч да 1 мільёна 450 тысяч. Аклады хірургаў падраслі ў сярэднім да 2 мільёнаў 200 тысяч, урачэй-тэрапеўтаў да 1 мільёна 725 тысяч, а санітарак у клініках да 900 тысяч і «нават» 1 мільёнаў 230 тысяч.

«Так у нас ўсюды ў дзяржаве народ атрымлівае па мінімуму, а ўсе лічаць ад сярэдняга ўзроўню, які для большасці недасягальны: мала хто атрымлівае 4 мільёнаў 500 рублёў», - пішуць урачы.

Пры невыкананні вышэйзгаданых патрабаванняў калектыў урачэй 2-га гарадскога шпіталя г. Менска прыняў рашэнне аб забастоўке.

Напісаць каментар 215

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках