Шумчанка: Можна казаць пра спусташэнне прадпрымальнікаў
53- 7.09.2012, 12:01
Абавязковая сертыфікацыя ўсіх тавараў з 1 студзеня 2013 года стане катастрофай для беларускага малога бізнэсу.
Пра гэта заявіў у інтэрв'ю сайту "Товарищ.online" лідэр «Перспектывы» Анатоль Шумчанка.
- Можна казаць пра спусташэнне прадпрымальнікаў, якія гандлююць на 363-х рынках і 376-і гандлёвых цэнтрах Беларусі, - лічыць Анатоль Шумчанка. - Яшчэ ў ліпені мы звярнуліся ва ўрад з папярэджаннем аб тым, што ўвядзенне ў дзеянне новага Тэхнічнага рэгламенту пацягне за сабой катастрофу для ІП. Аднак нам у канцы жніўня адказалі, што правілы гульні ў Мытным саюзе робяць рэгламент абавязковым.
У рэгламенце, у прыватнасці, прадугледжана забарона на рэалізацыю на тэрыторыі Мытнага саюза прадукцыі лёгкай прамысловасці, якая выпускаецца ў зварот, без пацверджання яе адпаведнасці патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту і маркіроўкі «адзіным знакам звароту прадукцыі на рынку дзяржаў - членаў Мытнага саюза», «перад выпускам у зварот на рынак прадукцыя лёгкай прамысловасці павінна быць падвергнутая працэдуры абавязковага пацвярджэння адпаведнасці, якая ажыццяўляецца ў форме дэкларавання адпаведнасці або сертыфікацыі». Пры гэтым заяўнікам павінна быць юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія з'яўляюцца вытворцамі або прадаўцамі (пастаўшчыкамі).
«Перспектыва», звяртаючыся ў Саўмін, паказвала, што «меры па абмежаванні звароту тавараў, прадугледжаныя ў падпісаным рашэнні, ідуць насуперак з палітыкай дзяржавы накіраванай на лібералізацыю ўмоў вядзення бізнесу (Дырэктыва № 4 і іншае). Акрамя таго, уступленне ў сілу Рэгламенту з 01.01.2013 г. пацягне за сабой катастрафічныя наступствы для эканомікі краіны, з-за немагчымасці выканання ўсіх яго патрабаванняў прадпрымальнікамі Беларусі».
Па словах Шумчанкі, «Перспектыва» звярнулася ў Міністэрства эканомікі за садзейнічаннем у правядзенні круглага стала на тэму: «Магчымасці і пагрозы вядзення бізнесу прадпрымальнікамі ў Беларусі, пасля ўступлення ў сілу з 1 студзеня 2013 года Рашэння Камісіі Мытнага саюза № 876 «Аб прыняцці тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспекі прадукцыі лёгкай прамысловасці».
- Мы будзем адстойваць ранейшы рэжым працы, - заяўляе лідэр «Перспектывы». - Інакш, па нашых падліках, краіна атрымае прыпыненне дзейнасці каля 120 тысяч ІП, новых беспрацоўных у колькасці больш за 140 тысяч чалавек за кошт вымушанага звальнення работнікаў, ну і вядома не далічыцца падатковых плацяжоў у бюджэт.