9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ адчытаўся аб ўзяцці пастаўшчыка патронаў для снайпера

58
КДБ адчытаўся аб ўзяцці пастаўшчыка патронаў для снайпера

У Менску затрыманы мужчына пры спробе прадаць патроны да снайперскай вінтоўкі, заяўляюць у КДБ.

«У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і спыненне каналаў кантрабанднай пастаўкі сродкаў паражэння ў краіны Заходняй Еўропы праз тэрыторыю Беларусі, супрацоўнікамі КДБ пры спробе збыту партыі патронаў да снайперскай вінтоўкі затрыманы жыхар горада Менска», - паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ.

Акрамя патронаў, канфіскаваных пры затрыманні, па месцы працы гэтага менчука было выяўлена яшчэ больш за тысячу патронаў да розных відаў агнястрэльнай зброі, паведамляе БелТА.

У дачыненні да затрыманага Следчым камітэтам ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.295 КК.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках