Генпракуратура зацікавілася «салдатамі» Ярмошынай
14- 7.09.2012, 16:10
Лідэра Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна сёння двойчы выклікалі ў Генеральную пракуратуру Беларусі.
Пра гэта палітык паведаміў карэспандэнту сайта "Товарищ.online".
«Сёння я быў на апытанні ў супрацоўніка Генеральнай пракуратуры Паўла Елісеева, - распавёў Сяргей Калякін. - Мне было сказана, што Генпракуратура назірае за выкананнем заканадаўства з боку розных суб'ектаў. Зараз у краіне ідуць «выбары», і ў іх поле зроку патрапілі некаторыя факты , з нагоды якіх яны хацелі б атрымаць тлумачэнні. У першую чаргу іх цікавіла прэс-канферэнцыя, якую праводзіў адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Фядута з нагоды так званых «салдат» Ярмошынай.
Сяргей Калякін не выключае, што ў панядзелак можа атрымаць афіцыйнае папярэджанне нагляднага органа.