9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска скароцяць ўдвая

48
Украінскае войска скароцяць ўдвая

Колькасць Узброеных сіл Украіны плануецца да 2017 года скараціць са 193 тысяч да 100 тысяч чалавек.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Генштаба УС рэспублікі Ігар Нікалаенка.

Будучыя скарачэнні ён патлумачыў тым, што неабходна ўлічваць «задачы, якія ў цяперашніх умовах ставяцца перад войскам».

Пасля 2017 года, як заявіў прадстаўнік Генштаба, скарачэнняў колькасці войска ўжо не плануецца, паведамляюць "Украинские новости".

Скарачэнне войска прадугледжана Канцэпцыяй рэфармавання і развіцця Узброеных сіл Украіны да 2017 года, распрацаванай міністэрствам абароны. Канцэпцыя прадугледжвала, што колькасць вайскоўцаў ва УС (па інфармацыі выдання, са 192 тысяч чалавек, якія лічацца ва УС Украіны, 144 тысяч з'яўляюцца ваеннаслужачымі і 48 тысяч - грамадзянскім персаналам) будзе да 2017 года скарочана да 70 тысяч.

Мяркуецца таксама да 2017 года адмяніць тэрміновую службу. Хоць перавесці войска на цалкам кантрактную аснову планавала яшчэ ранейшае кіраўніцтва Украіны (калі прэзідэнтам быў Віктар Юшчанка). Аднак гэтыя планы рэалізаваныя не былі.

У сваю чаргу, міністр абароны Украіны Дзмітрый Саламацін паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна», што за перыяд з 2004 па 2007 гады ўкраінскае войска было скарочана прыкладна на 150 тысяч чалавек. Ён таксама адзначыў, што шэраг ранейшых планаў па рэфармаванню УС былі праваленыя з-за недахопу сродкаў ва ўмовах эканамічнага крызісу.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках