Харватыя спрасціла ўезд уладальнікам шэнгенскіх віз
17- 10.01.2013, 21:36
З 1 студзеня ўладальнікі шэнгенскіх віз могуць уязджаць на тэрыторыю Харватыі.
Чакаецца, што 1 ліпеня 2013 гэтая краіна стане сябрам Еўразвязу, паведамляе РИА «Новости».
Да ўступлення Харватыі ў ЕЗ уводзіцца бязвізавы рэжым уезду, кароткатэрміновага (да 90 дзён) знаходжання ў краіне і транзітнага праезду праз яе тэрыторыю для замежнікаў, якія маюць сапраўдны шэнгенскі дазвол на пражыванне. А таксама шэнгенскія візы тыпу «С» або шматразовыя нацыянальныя візы тыпу «D», выдадзеныя дыппрадстаўніцтвамі ці консульскімі ўстановамі дзяржаў-удзельніц Шэнгенскага пагаднення.
Гэтыя дазволы і візы павінны быць сапраўднымі і на момант выезду з Харватыі.