18 красавiка 2024, Чацвер, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя напалі на актывістку Юлію Сцяпанаву

203
Невядомыя напалі на актывістку Юлію Сцяпанаву

На актывістку «Еўрапейскай Беларусі» у ноч на 14 студзеня напалі невядомыя ў цывільным і абрэзалі ёй валасы.

У 0:45 Юлія Сцяпанава ішла ад аўтобуснага прыпынку да свайго дома. Каля пад'езда на яе напалі двое мужчын.

«Я ішла дадому. З-за вугла выскачылі двое. Адзін схапіў мяне за рукі ззаду, другі абрэзаў валасы - вельмі коратка. Потым кінулі ў снег тварам. Пры гэтым пагражалі і патрабавалі спыніць збіраць дапамогу для палітычных рэпрэсаваных. Я гэтым займалася праз сацыяльныя сеткі», - паведаміла Юлія Сцяпанава сайту charter97.org.

Сцяпанава і раней атрымлівала ананімныя пагрозы, як мяркуецца, ад спецслужбаў. Яе акаўнт на «Фэйсбуку» неаднаразова ўзламваўся, а ў паштовую скрыню ўкідаліся лісты з абразамі.

У траўні 2012 года актывістка была звольненая з працы ў прадстаўніцтве шведскай фірмы Scandinavian & UK Machines. Кантракт заканчваўся 31 снежня, а 29 траўня Сцяпанавай паведамілі праз скайп без тлумачэнняў, што кантракт з ёй датэрмінова скасаваны. Напярэдадні яна была адміністрацыйна асуджаная ў сувязі з удзелам у акцыях у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Напісаць каментар 203

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках