29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Лябедзьку склалі пратакол за раздачу ўлётак

13
На Лябедзьку склалі пратакол за раздачу ўлётак

Лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыйшло паведамленне пра тое, што ён парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, калі раздаваў на вуліцы партыйныя бюлетэні.

«Сёння мне па пошце даслалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Там гаворыцца, што я парушыў арт. 10 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах», калі раздаваў інфармацыйныя матэрыялы», - паведаміў Лябедзька агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер.

«Мне інкрымінуюць правядзенне несанкцыянаванай акцыі за тое, што я раздаваў інфармацыйныя матэрыялы - бюлетэнь «Голас розуму», дзе выкладзеная пазіцыя партыі па прыватызацыі. Гэта поўны абсурд з юрыдычнага пункту гледжання», - заявіў палітык.

«Гэта яшчэ адзін штрых, які паказвае, як улада баіцца любых камунікацый апазіцыі з грамадзянамі. Атрымліваецца, што апазіцыя наогул не павінна мець ніякіх камунікацый з людзьмі», - сказаў Лябедзька.

«Пасля пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні варта чакаць таго, што ў судовым парадку будзе разглядацца мая справа, наступны крок - гэта судовая павестка», - дадаў лідэр АГП.

Ён удакладніў, што пратакол складзены 29 снежня 2012 года.

Нагадаем, у канцы снежня Лябедзька атрымаў па факсе павестку ў міліцыю, дзе гаварылася, што ён, як асоба, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, павінен з'явіцца ў РУУС Савецкага раёну Менска. Тады Лябедзька ў міліцыю не пайшоў, а адправіў па факсе ў РУУС копію бальнічнага ліста.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках