25 красавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трагічна загінуў гарадзенскі журналіст Юры Гумянюк

94
Трагічна загінуў гарадзенскі журналіст Юры Гумянюк

Паводле папярэдняй інфармацыі журналіст скуліўся з 9-га паверха і разбіўся.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут.

Разборам здарэння займаецца міліцыя.

"Я звязалася з чалавекам, які гаварыў з відавочцам трагедыі. Ён паведамляе, што Юра выкінуўся з 9 паверха інтэрната на вул. Сухамбаева ў Гародні (гэта недалёка ад ягонага дома). Потым прыехалі хуткая дапамога і міліцыя", - напісала ў "Фэйсбуку" гарадзенская актывістка Інэс Тодрык-Пісальнік.

Маці Гуменюка мяркуе, што гэта было забойства. Міліцыя папярэдне схіляецца да версіі самагубства.

Юры Гумянюк нарадзіўся 24 верасня 1969 гады ў Гародні. Рэгулярна выступаў у айчынным і замежным друку як паэт і публіцыст з 1990 года. Скончыў аддзяленне паланістыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1994). Там жа навучаўся ў аспірантуры. На гарадзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс "Кантэкст" (1991-1994). Працаваў журналістам у газетах "Пагоня" (1992, 1995-2001) і "Дзень" (2004), загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага абласнога тэатра лялек (1994-2000). З 2002 года - публіцыст беластоцкага штомесячніка "Czasopis".

Выдаў зборнікі вершаў "Водар цела" (1992), "Твар Тутанхамона" (1994), "Рытуал" (1999), "Лабірынт прывіднага замка" (2000, у суаўтарстве), "Вуліца тыгровых архідэяў" (2003). Аўтар няскончанага рамана "Апосталы нірваны” (1995), пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек п'ес для дзяцей "Баль у барона Мюнхгаўзэна" (1993), "Таямніца залатога пярсцёнка" (1998), "Каляднае падарожжа" (1999), дакументальнай сагі "Прывід даўніх Крэсаў"(2004-2005), шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатр. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаха "Калосьсе". Беларускія рок-гурты "Грунвальд", "Айша" (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзясяткаў песень.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках