19 красавiка 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа штурму беларускай мяжы

123

З'явілася відэа таго, як расеец штурмаваў беларускую мяжу на выкрадзеным BMW.

У сетцы з'явілася відэа, знятае камерамі назірання, у якім і быў зафіксаваны прарыў праз мяжу.

Нагадаем, крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да расейца, які на выкрадзенным у Германіі BMW нелегальна перасёк беларуска-польскую мяжу.

«У дачыненні да расейца, які перасёк на BMW беларуска-польскую мяжу, распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 371 «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі». Ён быў затрыманы», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, «грамадзянін Расеі, які мае від на жыхарства ў Германіі, перасёк мяжу на выкрадзеным аўтамабілі, дадзеныя пра яго накіраваны ў Інтэрпол».

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках