19 красавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр транспарту Літвы: Мы не будзем рабіць зніжкі для Беларусі

5
Міністр транспарту Літвы: Мы не будзем рабіць зніжкі для Беларусі

Міністр транспарту Літвы кажа, што Літва не стане рабіць зніжкі тарыфаў грузаперавозак для Беларусі.

«Не магу сказаць, што мы будзем купляць на эканамічныя зніжкі любоў і сяброўства. Мы таксама хочам зарабіць - і чыгунка, і пагрузачныя кампаніі, і ўсе, хто ўдзельнічае ў транзіце. Думаю, што расцэнкі на перавозкі па ўсіх напрамках павінны быць падобнымі, тут трэба размаўляць і з нашымі балтыйскімі сёстрамі. Кошты павінны быць канкурэнтаздольнымі. З іншага боку, не абавязкова тут першымі павінны здымаць штаны Літоўскія чыгункі, таму што тарыф складаецца з цэлага шэрагу складнікаў - пагрузнага, чыгуначнага, мытнага, суднавага фрахту. Так што трэба глядзець у цэлым», - сказаў Сінкявічус у інтэрв'ю BNS, піша ru.delfi.lt.

Паводле яго слоў, заявы беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Беларусь накіруе свае грузы праз паўночныя расейскія ці паўднёвыя - украінскія парты - усяляюць некаторы непакой. З іншага боку, міністр транспарту не лічыць, што гэтыя заявы будуць праведзеныя ў жыццё. Усё ж, па яго словах, Літва спрабуе дыверсіфікаваць структуру транзітных грузаў.

«Заявы беларускага кіраўніка аб тым, што грузапаток можа быць накіраваны на поўнач - у парты Расеі, або паўднёвей - у парты Чорнага мора, вядома, усяляюць непакой. Але каб грузіць вялікія аб'ёмы грузаў, патрэбная магутная інфраструктура. Акрамя таго, устояныя ўзаемныя сувязі - гэта пэўная каштоўнасць, адмова ад іх і наладжванне новых каштуе часу, высілкаў і грошай. Не думаю, што ўсе грузы раптам павернуць, хоць пры такіх метадах кіравання можна чакаць усяго», - сказаў міністр транспарту.

«Мы стараемся шукаць грузы не толькі ў Беларусі, Расіі, але і ў Сярэдняй Азіі - я маю на ўвазе Азербайджан, Казахстан. Гэта, магчыма, не выратавала б, таму што гэта неадэкватныя колькасці. Але імкненне дыверсіфікаваць грузы ёсць і яно застанецца», - сказаў Сінкявічус.

Нагадаем, Лукашэнка нядаўна заявіў, што Беларусь вядзе перамовы з расейскімі і ўкраінскімі партамі аб перавозках грузаў, а калі атрымаецца дамовіцца пра тарыфы, то ў Менска будзе альтэрнатыва Літве.

У апошні час афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі не раз згадвалі, што Менск можа паменшыць грузапаток праз Клайпедскі порт.

Былы кіраўнік Клайпедскага порта Эугеніюс Гентвілас казаў, што так Менск хоча знізіць тарыфы, а міністры замежных спраў краін Балтыі выказалі надзею, што Беларусь, якая кажа пра перанакіраванне сваіх грузаў з краін Балтыі, будзе прымаць рашэнні, зыходзячы з эканамічных, а не палітычных аргументаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках