28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Левашэвіч: Даняло... Хацеў спаліць і старшыню, і сябе

98
Павел Левашэвіч: Даняло... Хацеў спаліць і старшыню, і сябе

89-гадовы пенсіянер распавёў пра тое, чаму ён наважыў падпаліць старшыню сельсавета.

Пенсіянер з вёскі Агароднікі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці, былы вязень нямецкага лагера, кажа, што хацеў гэта зрабіць, бо старшыня адмовіўся адправіць яго ў дом састарэлых або прызначыць сацыяльнага работніка, паведамляе «Радыё Свабода».

Калі старшыня сельсавета не задаволіў просьбу, пенсіянер узяў невялікую колькасць бензіну, якім абліў сябе і старшыню. Аднак зрабіць задуманае яму не ўдалося. Старшыня сельсавета выклікаў ўчастковага міліцыянера, які склаў на Паўла Левашэвіча пратакол.

«Я пайшоў, наліў грам 200 бензіну і пайшоў ... І яго і сябе хацеў спаліць. Я сляпы, глухі. Мне ні сацработнік не належыць, ні ў дом састарэлых не бяруць. Што гэта за жыццё? Я не хачу так жыць», - кажа пенсіянер.

Бярозаўскі суд прысудзіў інваліду 3-мільённы штраф. Пракурор прасіў пакараць штрафам у 5 мільёнаў, аднак, як кажа Павел Левашэвіч, «напэўна суддзя злітаваўся».

Ён не ўпэўнены, што здолее выплаціць і гэты штраф, бо баіцца проста не дажыць.

Старому чалавеку ўжо цяжка ўпраўляцца на гаспадарцы, а сын мала дапамагае, бо любіць выпіць. Пенсіянер прасіўся ў дом састарэлых, бо яму цяжка аднаму, ён хацеў бы «быць у кампаніі сваіх аднагодкаў».

Павел Левашэвіч выказвае меркаванне, што старшыня сельсавета адмовіў яму ў просьбе, таму што некалі пенсіянер яго раскрытыкаваў.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка мінулага года ў Бярозаўскім раёне.

Павел Левашэвіч абліў бензінам старшыню сельсавета і спрабаваў яго падпаліць.

Як паведаміў намеснік начальніка Бярозаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Пашкевіч, гэта адбылося раніцай 19 верасня ў кабінеце старшыні сельскага савета. Стары прынёс з сабой бляшанку з-пад кавы, часткова напоўненую бензінам. Ён выплюхнуў паліва на старшыню мясцовага савета і паспрабаваў падпаліць яго запалкамі.

Старшыня паспеў выхапіць з рук вяскоўца запалкі і выклікаў міліцыю.

Падчас праверкі было выяўлена, што ў верасні 89-гадовы мужчына звярнуўся ў сельсавет з просьбай забяспечыць яго надомным абслугоўваннем сацыяльных службаў.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках