28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «год ашчадлівасці» Пінск эканоміць на адукацыі і спорце

24
У «год ашчадлівасці» Пінск эканоміць на адукацыі і спорце

У Пінску закрыюць вечаровую школу, скароцяць колькасць месцаў у шпіталях і некаторых спартыўных гуртках.

Пра гэта на пашыранай нарадзе гаспадарчага актыву горада паведаміў старшыня мясцовага гарвыканкама Аляксандр Гордзіч, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на мясцовы тэлеканал.

Каб больш эфектыўна выдаткоўваць бюджэтныя грошы, пастаноўлена закрыць вечаровую школу і скараціць да патрэбных нарматываў месцы ў стацыянарных шпіталях.

Акрамя таго, у Пінскім раёне закрыюць фельчарска-акушэрскія пункты, якія фінансуюцца з гарадскога бюджэту. Пад пільную ўвагу патрапяць спартыўныя секцыі і творчыя гурткі - найменш папулярныя будуць закрытыя. Напрыклад, ужо пастанавілі ліквідаваць секцыю дзюдо у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках