Флэшмоб на Камароўцы: «Я нічога не магу набыць на гэтым кірмашы»
44- 29.01.2013, 16:05
Актывісты моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» зладзілі каля Камароўскага рынку флэшмоб на тэму афіцыйнага беларускага беспрацоўя.
На агароджы каля рынка актывісты замацавалі імправізаваныя манэкены, які сімвалізуюць беспрацоўных у Беларусі, піша «Наша Нiва».
Манэкены трымалі плакаты: «Як і іншыя 1,5 мільёны беларусаў, я з’язджаю на працу ў Маскву», «Улада мяне не заўважае...» і «... я нічога не магу купіць на гэтым кірмашы».