25 красавiка 2024, Чацвер, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: У навагодняй бойцы ў Менску ўдзельнічалі больш за 100 азіятаў

71
МУС: У навагодняй бойцы ў Менску ўдзельнічалі больш за 100 азіятаў

Дваццаць грамадзян Туркменістана і Узбекістана затрыманыя ў Менску за дробнае хуліганства на навагодніх гуляннях.

Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Іоскін, перадае БелТА.

У раёне Палаца спорту выхадцы з Азіяцкага рэгіёну (каля 100 чалавек) паводзілі сябе непрыстойным чынам у адносінах адзін да аднаго і навакольных, заклікі супрацоўнікаў праваахоўных органаў спыніць супрацьпраўныя дзеянні выклікалі з боку парушальнікаў правапарадку неадэкватныя дзеянні.

«Яны спрабавалі аказаць супраціў супрацоўнікам міліцыі, у выніку было затрымана 20 чалавек, з якіх 18 - грамадзяне Туркменістана, студэнты розных навучальных устаноў Менска, двое - грамадзяне Узбекістана, работнікі замежнага прадпрыемства. На іх складзеныя пратаколы аб дробным хуліганстве», - адзначыў Аляксандр Іоскін , дадаўшы, што далейшы лёс затрыманых, магчымасць іх знаходжання ў Беларусі разгледзіць суд Кастрычніцкага раёна.

Парушальнікі-замежнікі затрыманыя для прадухілення магчымых канфліктных сітуацый, паколькі напярэдадні Новага года ў 19.40 на станцыі метро «Купалаўская» адбыўся канфлікт паміж грамадзянамі Беларусі і трыма выхадцамі Азіяцкага рэгіёну, які спынены супрацоўнікамі міліцыі. «З улікам навагодніх святаў і адсутнасцю прэтэнзій адзін да аднаго пасля праведзенай прафілактычнай працы дадзеныя асобы былі адпушчаныя», - адзначыў Аляксандр Іоскін.

У цэлым у месцах народных гулянняў у сталіцы значных правапарушэнняў не зарэгістравана. За навагоднія суткі на тэрыторыі Менска адбылося 50 злачынстваў і здарэнняў, што ўдвая ніжэй, чым у мінулым годзе. З 31 снежня па 2 студзеня затрыманыя 54 кіроўцы ў стане алкагольнага ап'янення. «Навагоднія святы прайшлі спакойна», - адзначыў Аляксандр Іоскін.

Фота з архіву

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках