Косава ўвяло візавы рэжым для беларусаў
16- 4.01.2013, 16:52
Рэспубліка Косава ўвяла візавы рэжым для грамадзян 87 дзяржаў, сярод якіх і Беларусь.
Візы пачынаюць дзейнічаць з 1 ліпеня. Яны будуць выдавацца ў амбасадах і консульствах Косава, у выглядзе выключэння - на мяжы, піша podrobnosti.ua.
Косаўская віза не патрэбная, калі чалавек мае дзейсную шматразовую шэнгенскую візу. З ёй на тэрыторыі Косава можна знаходзіцца 15 дзён.
Акрамя Беларусі, візавы рэжым ўводзіцца для грамадзян усіх краін былога СССР, якія не ўваходзяць у Еўразвяз, а таксама для 45 краін Афрыкі, 22 краін Азіі, 8 краін Карыбскага басейна і Паўднёвай Амерыкі.
Беларусь не прызнае незалежнасць Косава, абвешчаную 17 лютага 2008 года, і лічыць тэрыторыю краіны часткай Сербіі.