18 красавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандныя схемы Лукашэнкі і Януковіча?

19
Кантрабандныя схемы Лукашэнкі і Януковіча?

Украінскі палітык абвінавачвае кіраўніцтва сваёй краіны ў сумесных карупцыйных схемах з беларускім дыктатарам.

Кіраўнік Украінскай нацыянальнай кансерватыўнай партыі, прафесар Нацыянальнай акадэміі кіравання Алег Соскін кажа пра тое, што прэзідэнт краіны Віктар Януковіч не збіраецца абараняць нацыянальныя інтарэсы Украіны і нацыянальны суверэнітэт. У якасці аргументу палітык прыводзіць дадзеныя аб гандлёвым абароце сваёй краіны з дзяржавамі Мытнага Саюза.

Лічбы, агучаныя прафесарам, паказваюць, што Украіна нашмат больш купляе тавараў у Беларусі і Расеі, чым прадае туды, піша ўкраінскі партал Novanews.ua.

«У нас з Расеяй і Беларуссю велізарнае адмоўнае гандлёвае сальда, у прыватнасці на працягу студзеня-кастрычніка 2012 года па Расейскай федэрацыі адмоўнае сальда склала - 8,3 млрд. даляраў, з Беларуссю - 2,5 млрд. даляраў», - кажа Алег Соскін .

Палітык бачыць прычыну такога дысбалансу ў тым, што рынкі краін МС фактычна закрытыя для ўкраінскіх тавараў. Украіна ж, на яго думку, не праводзіць аналагічную палітыку ў дачыненні да экспарту з Беларусі і Расеі з-за карупцыі і асабістай зацікаўленасці вышэйшага кіраўніцтва краіны ў фінансавых «адкатах».

«Чаму Украіна дазваляе размяшчаць у нас цэлую сетку тысяч беларускіх гандлёвых кропак, кіёскаў, магазінаў па продажы беларускіх тавараў? Гэта з'яўляецца адкрытай формай фінансава-эканамічнай экспансіі, акупацыяй з боку дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Гэта адкрытая кантрабанда і карупцыйныя схемы, праз якія з Украіны мільярдамі вывозіцца валюта. І дачыненне да гэтага масавага рабунку ўкраінскага валютнага рынку мае «сям'я» Януковіча. Бо такія схемы магчымыя толькі ў выпадку, калі ім даюць заступніцтва ў вышэйшых эшалонах улады, а значыць толькі тады, калі частка гэтых даходаў ідзе ў кішэню «сям'і», - кажа палітык.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках