Журналістку звольнілі за прэс-рэліз пра «дзецей» нама Ладуцькі
23- 1.10.2013, 11:51
- 45,008
У прэс-рэлізе ад 16 верасня, які стаў хітом інтэрнэту, паведамлялася пра дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень горада з «удзелам намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Карпенкі».
Верагодна, прэс-рэліз рассылаўся выключна ў выданні, заснаваныя Менгарвыканкамам, але пазней ён усё ж патрапіў у незалежную прэсу, дзе выклікаў шмат усмешак і жартаў.
Паводле ж вынікаў службовага разбору, пасля здарэння было вырашана пакараць не аўтара рэлізу, а дзяўчыну, якая нібыта перадала яго незалежным журналістам. З 1 кастрычніка журналістка звольненая з УП «Агенцтва «Менск-Навіны».
Афіцыйная падстава звальнення - нібыта невыкананне ёю ўмоваў выпрабавальнага тэрміну.
У самым Менгарвыканкаме у размове з прэс-службай ГА «БАЖ» уласную памылку прызналі, але абараняць журналістку ад звальнення катэгарычна адмовіліся, спасылаючыся на самастойнасць УП «Агенцтва «Менск-Навіны».
