Беларусі пагражае дыскваліфікацыя на «Еўравізіі»
42- 19.10.2013, 9:25
- 41,641
Беларусь можа пазбавіцца права ўдзелу ў музычным конкурсе, калі не пакажа яго ад пачатку да канца ў сваёй краіне.
Рэч ў тым, што многія жыхары краіны не хочуць бачыць на сваіх тэлеэкранах прадстаўніка Аўстрыі і патрабуюць рашучых дзеянняў ад дзяржавы, піша NEWSru.com.
Незадаволеныя грамадзяне склалі петыцыю на адрас Міністэрства інфармацыі, падпісанты мяркуюць, што паказ на беларускіх тэлеэкранах барадатага мужчыны, пераапранутага ў жанчыну, прапагандуе лад жыцця, непрымальны для беларускага грамадства: «Папулярны міжнародны конкурс, які будуць глядзець нашыя дзеці, з падачы еўрапейскіх лібералаў стаў рассаднікам садаміі! Беларусь - адна з нешматлікіх краін Еўропы, якая здолела захаваць нармальныя і здаровыя сямейныя каштоўнасці, угрунтаваныя на любові ды ўзаемным дапаўненні паміж мужчынам і жанчынай».
Праўда, не зусім зразумела, колькі непамяркоўных беларусаў супраць таго, каб на іх тэлеэкранах з'яўляўся Канчыта Вурст: пакуль пад зваротам сабралі крыху больш за тысячу подпісаў.
Адзначым, што задавальненне гэтых патрабаванняў пагражае дыскваліфікацыяй з песеннага конкурсу на некалькі гадоў, паведаміў спецыяліст сувязяў з грамадскасцю «Еўравізіі» Ярма Сіім, перадае «Русская служба новостей».
«Згодна з існымі правіламі, конкурс павінен транслявацца цалкам. Прынамсі, гэта тычыцца ўсіх песень. У графіку шоў ёсць эфірны час, зарэзерваваны для рэкламных блокаў, аднак усё астатняе павінна быць паказана», - распавёў ён.
Калі Беларусь не пакажа спевака-трансвестыта, кіраўніцтва «Еўравізіі» накладзе адпаведную санкцыю - ад папярэджання да забароны на ўдзел у конкурсе цягам некалькіх гадоў.