Ратавальнікі дасталі каня з калодзежа
7- 19.10.2013, 9:40
- 8,529
Жывёліна ўпала ў каналізацыйны калодзеж на тэрыторыі прыватнага падворка.
Для таго, каб яе дастаць, выратавальнікам спатрэбіўся пагрузчык, паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра ўкуленага ў каналізацыйны калодзеж каня на тэрыторыі прыватнага падворка ў вёсцы Рацюны Браслаўскага раёна паступіла 17 кастрычніка. Аб тым, што адбылося паведаміў пенсіянер, якому належыць жывёліна.
Па прыбыцці да месца выкліку, ратавальнікі выявілі, што конь знаходзілася ў калодзежы дыяметрам 1 метр і глыбінёй 3 метры. Асабовым складам МНС пры дапамозе гаспадарчых рукавоў і выратавальных вяровак, закладзеных пад тулава жывёліны, з наступным выцягваннем пры дапамозе франтальнага пагрузчыка маркі «Амкадор 333А», які належыць ААТ «Слабодка-Агра» жывёліна была выцягнутая.
Конь не пацярпеў, у ветэрынарнай дапамозе не мае патрэбы.