Брытанскі дайвер правёў пад вадой больш за двое сутак (Відэа)
3- 22.10.2013, 16:29
- 9,443
Брытанскі дайвер-экстрэмал устанавіў сусветны рэкорд па самым працяглым апусканні пад ваду.
38-гадовы брытанец Шон МакГаэрн устанавіў сусветны рэкорд, правёўшы пад вадой з аквалангам 49 гадзін 56 хвілін. Экстрэмал бавіў час, займаючыся ўборкай смецця на дне Міжземнага мора ў заліве Сэнт-Джордж, што каля ўзбярэжжа Мальты, пішуць sportnaviny.com.
Яго калега і нявеста, таксама дайвер Мікаэла Пападжыорцопула, усяляк падтрымлівала свайго каханага, час ад часу заахвочваючы яго пацалункамі.
Нагадаем, ранейшы рэкорд па працяглым знаходжанні пад вадой належаў Уілу Гудману, які ў 2010 годзе правёў пад вадой 48 гадзін 8 хвілін.
Таксама адзначым, што ў сакавіку 2012 года Шон устанавіў рэкорд па працяглым апусканні ў халодную ваду. Тады брытанец прасядзеў у халоднай вадзе 12 гадзін 34 хвіліны.