Беларусь выплаціла $84 мільёны па крэдыце МВФ
8- 23.10.2013, 15:32
- 13,891
Плацеж быў ажыццёўлены 23 кастрычніка.
Беларусь сёння выканала свае абавязацельствы па крэдыце стэнд-бай Міжнароднага валютнага фонду і ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнай пазыкі ў памеры 54,7 млн. СДР, што эквівалентна $84,4 млн.
Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.
Беларусь рэалізавала праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд., у перыяд са студзеня 2009 па красавік 2010 года. Папярэдняе пагашэнне адбылося 11 кастрычніка, тады рэспубліка выплаціла 64,7 млн. СДР ($99,3 млн.).
У сувязі з завяршэннем праграмы стэнд-бай у красавіку 2010 года МВФ пачаў дадатковыя кансультацыі з Беларуссю па ацэнцы мер эканамічнай палітыкі і выпрацоўцы прапаноў па павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны. З 2011 года па сакавік 2013 года Беларусь наведалі чатыры місіі МВФ для правядзення постпраграмнага маніторынгу. З 17 па 28 кастрычніка ў Менску знаходзіцца місія супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду, якую ўзначальвае Дэвід Хофман, для правядзення пятага постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі.