19 траўня 2024, Нядзеля, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» далі пяць сутак

4
Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» далі пяць сутак

Суд над Андрэем Молчанам адбыўся ў закрытым рэжыме.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» быў затрыманы ўчора на працоўным месцы супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў тым, што не падпарадкаваўся іх патрабаванням. Суд над ім прайшоў сёння. Як паведамілі charter97.org, сябры актывіста, яго асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту і адправілі ў турму на вуліцы Акрэсціна.

За краты Андрэя Молчана адправіла суддзя Таццяна Мотыль. Таксама яна забараніла прысутнічаць на пасяджэнні сваякам і сябрам актывіста.

Адміністрацыйны працэс прайшоў у судзе Маскоўскага раёна Менска.

Сярод магчымых прычын прэвентыўных затрыманняў моладзевых актывістаў, якія прайшлі ўчора, праваабаронцы называюць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія адбудуцца ў Менску сёння.

«Самі актывісты называюць гэтыя затрымання прэвентыўнымі, перад самітам СНД. Я не выключаю, што гэта крокі, якія прымаюць улады для таго, каб гэтыя візіты адбываліся больш спакойна. Бо нейкіх акцый актывісты не ладзілі, не было іншых падстаў. І тое, што пратаколы складзеныя за хуліганства, сведчыць, што гэта як раз прэвентыўныя меры», - заявіла праваабаронца Анастасія Лойка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках