19 траўня 2024, Нядзеля, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Важныя госці» паралізавалі працу аэрапорта «Менск»

31
«Важныя госці» паралізавалі працу аэрапорта «Менск»

Самалёты прылятаюць і вылятаюць са спазненнем.

Пасажыры звязваюць гэта з прыбыццём удзельнікаў саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Некаторыя авіярэйсы ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрымліваюцца на нявызначаны тэрмін. Рэйс Менск - Прага авіяперавозчыка «Белавія», які павінен быў вылецець у 13.40, да гэтага часу не пакінуў аэрапорт. Пры гэтым пра прычыны затрымкі пасажыраў ніяк не інфармуюць. Са спазненнем прызямліліся самалёты з Калінінграда і Масквы. Рэйс з Гомеля прыбыў на 40 хвілін пазней тэрміну, названага ў раскладзе.

Самалёт у Парыж вылецеў са спазненнем на 20 хвілін, а ў Мілан - амаль на гадзіну.

У цэнтральным офісе «Белавія» сайту charter97.org не змаглі патлумачыць прычыну зрыву графіка прылёту і адлёту рэйсаў. На пытанне пра тое, ці звязана гэта з прыбыццём у Менск службовых асобаў з краін СНД, нам адказалі: «Мы не можам гэта каментаваць».

На аўтадарогах ў радыусе 3 км ад аэрапорта выстаўленыя міліцэйскія кардоны, якія дазуюць паток асабістага і грамадскага аўтатранспарту, піша БелаПАН. Рух у напрамку аэрапорта абцяжараны.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках