20 красавiка 2024, Субота, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Лобаву дазволілі сустрэцца з маці

5
Палітвязню Лобаву дазволілі сустрэцца з маці

Эдуарду Лобаву, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, дазволілі кароткатэрміновае спатканне з маці.

Пра гэта Марына Лобава паведаміла сайту charter97.org.

«У аўторак у Эдуарда адбылася сустрэча з ксяндзом, а ўжо сёння я была ў яго на спатканні. Мы пагаварылі дзве гадзіны праз шкло. Настрой у сына нармальны, і ён здаровы. Я таксама прывезла яму перадачу, якую прынялі», - сказала яна.

Марына Лобава адзначыла, што Эдуард працягвае вучыцца на электразваршчыка ў ПТВ пры калоніі.

«Ён спрабуе прымяняць на практыцы атрыманыя веды. То бок, у іх не толькі тэорыя, але і практыка. Начальства калрніі пакуль што не стварае праблем - і дзякуй Богу», - дадала маці палітычнага вязня.

Нагадаем, Эдуард Лобаў разам са старшынёй «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010 года. Затрыманне Лобава і Дашкевіча было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках