19 траўня 2024, Нядзеля, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

6-гадовая брытанка сталася сэнсацыяй брэйк-дансу (Відэа)

18

Малалетняя танцавальная сэнсацыя і вундэркінд брэйк-данса. Менавіта так называюць 6-гадовую брытанскую дзяўчынку са сцэнічным імем «Бі Гел Тэра».

Ейны выступ на міжнародных спаборніцтвах у Францыі, дзе сабраліся найлепшыя выканаўцы брэйк-дансу з усёй планеты, стаўся сапраўднай сэнсацыяй. Бі Гел Тэра проста ўзарвала залу.

Кліпы, дзе дзяўчынка дэманструе дзівосную для свайго веку тэхніку танца, ужо б'юць рэкорды праглядаў у інтэрнэце. Іх паглядзелі некалькі мільёнаў чалавек.

Цікава, што дзіця, якое наставіла нос шмат якім дарослым выканаўцам брэйк-дансу, займаецца ім толькі год. У танцы яе прывяла старэйшая сястра.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках