28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: бел-чырвона-белыя сцягі на «Маршы за свабоду» ў Маскве

12

Тысячы жыхароў расейскай сталіцы выйшлі на акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

Над калонай бачныя і забароненыя беларускія нацыянальныя сцягі. У шэсці бяруць удзел нашы суайчыннікі, якія жывуць у Маскве.

Шэсце апазіцыі «Марш за свабоду» ў падтрымку абвінавачаных у «балотнай справе» і іншых палітвязняў праходзіць у цэнтры расейскай сталіцы. Узгодненая з уладамі колькасць удзельнікаў - да 20 тысяч, паведамляе «Радыё Свабода».

Бел-чырвона-белыя сцягі на «Маршы за свабоду» ў Маскве. Фота: Ілля Яшын

Арганізатарамі акцыі выступілі «Камітэт пратэстных дзеянняў» і «Камітэт 6 траўня». Людзі, якія сабраліся на Пушкінскай плошчы, прайшлі па Страстным, Пятроўскім, Калядным, Срэценскім бульварах да перасячэння Тургенеўскай плошчы з праспектам Акадэміка Сахарава.

У руках ва ўдзельнікаў сённяшняга маршу фатаграфіі Міхаіла Хадаркоўскага, Марыі Алёхінай, былога мэра Яраслаўля Яўгена Урлашова, прыхільнікі якога ўтварылі асобную калону, а таксама фігурантаў крымінальнай справы аб беспарадках на Балотнай плошчы. У калонах ідуць прыхільнікі руху «Солидарность», партый РПР-ПАРНАС, «Яблоко».

Тысячы жыхароў расейскай сталіцы выйшлі на акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Фота: Сяргей Удальцоў

За парадкам сочаць амаль тры тысячы супрацоўнікаў паліцыі, вайскоўцаў унутраных войскаў, дружыннікаў, у паветры паліцэйскі верталёт, паведамляе ІТАР-ТАСС. Каб патрапіць на шэсце, яго ўдзельнікам прыйшлося прайсці праз 40 стацыянарных рамак металадэтэктараў. У сувязі з акцыяй абмежаваны рух аўтатранспарту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках