У Пружанах павесілася маці, якая выхоўвала 11 дзяцей
35- 28.10.2013, 16:41
- 64,173
У Пружанах пакончыла з сабой маці-выхавальніца сямейнага дзіцячага дома.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 39-гадовай жыхаркі горада.
27 кастрычніка Кацярына Онахава, якая працавала бацькам-выхавальнікам у адным з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Пружанах, пакончыла жыццё самагубствам у сябе дома. Па адной з версій, жанчына павесілася. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Жанчына выхоўвала дваіх біялагічных і 9 прыёмных або ўсыноўленых дзяцей. У дзень смерці яна пакінула ў блогу дастаткова аптымістычны запіс, у якім распавяла пра свае планы на будучыню. Кацярына Онахава характарызавалася як жыццярадасная і мэтанакіраваная жанчына, якая вельмі любіла дзяцей.