20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Піўзавода Аліварыя» новы дырэктар

12
У «Піўзавода Аліварыя» новы дырэктар

Прызначаны новы генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя».

1 лістапада 2013 года гэтую пасаду зойме Дзяніс Шарсценнікаў. Ён зменіць Міхаіла Чэчанёва, які кіраваў кампаніяй на працягу шасці гадоў, піша БелаПАН.

«Дзякуючы яго паспяховаму кіраўніцтву і выбітным лідарскім кампетэнцыям з 2008 па 2012 гады аперацыйны прыбытак «Аліварыі» павялічыўся больш як у 8 разоў, у той час як акцыз на піва вырас у 5,3 разы. Вытворчая магутнасць кампаніі пашырылася з 650 тыс. гл да 1 млн. гл, а доля рынку вырасла з 13,4% да 18%. У 2011-2012 гадах Чэчанеў быў старшынёй савета Гільдыі півавараў Беларусі», - адзначаецца ў паведамленні прадпрыемства.

У цяперашні час Дзяніс Шарсценнікаў займае пасаду віцэ-прэзідэнта па маркетынгу кампаніі «Балтыка» і рэгіёна Усходняя Еўропа Carlsberg Group. Ён пачаў сваю кар'еру ў групе ў 1999 годзе, калі прыйшоў у аддзел маркетынгу кампаніі «Вена», дзе займаў розныя пазіцыі: брэнд-мэнэджэра, нацыянальнага мэнэджэра па развіццю продажаў, мэнэджара па маркетынгу, дырэктара па маркетынгу. Пасля аб'яднання чатырох расейскіх кампаній групы ў 2006 годзе займаўся развіццём ліцэнзійных, безалкагольных і слабаалкагольных брэндаў, а пазней - ключавых нацыянальных брэндаў кампаніі «Балтыка». У 2008 годзе Шарсценнікаў быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам па маркетынгу кампаніі «Балтыка». На працягу 2012 года ён таксама кіраваў экспартнымі продажамі «Балтыкі». З канца 2012 года кіруе аб'яднанай функцыяй маркетынгу і маркетынгу гандлёвых каналаў, а таксама службамі маркетынгу ў кампаніях рэгіёну Усходняя Еўропа.

«Я з задавальненнем прыступаю да новай працы ў камандзе «Аліварыі». Задачы перад намі стаяць вельмі амбіцыйныя, і новае прызначэнне - вялікая адказнасць для мяне. Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з новымі калегамі і краінай. Я быў у Беларусі некалькі разоў, і ўражанні ў мяне ад краіны і людзей самыя цёплыя і прыемныя», - адзначае Шарсценнікаў.

Дзяніс Шарсценнікаў нарадзіўся 11 жніўня 1974 года ў Кіраўскай вобласці Расеі (Вятка). Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі і фінансаў. Мае ступень MBA па агульным мэнэджмэнце Стакгольмскай школы эканомікі. Да Carlsberg Group працаваў у Pepsi Co і ў адным з найбуйнейшых міжнародных рэкламных агенцтваў DDB. Жанаты, выхоўвае сына і двух дачок.

ААТ «Піўзавод Аліварыя» - піваварная вытворчасць, заснаваная яшчэ ў 1864 годзе. Кантрольны пакет акцый прадпрыемства (67,8%) належыць Carlsberg Group - адной з лідзіруючых піваварных груп у свеце, якая валодае шырокім партфелем брэндаў піва і іншых напояў. Выпускае 18 гатункаў піва пад брэндамі «Аліварыя», «Бровар», Holsten, «Жыгулёўскае», з'яўляецца эксклюзіўным імпарцёрам спецыяльнага піва Eve.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках