20 траўня 2024, панядзелак, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамаляваную мастаком Бэнксі карціну прадалі за $615 тысяч

4

У ЗША на дабрачынным аўкцыёне карціна, якую дамаляваў вядомы брытанскі вулічны мастак Бэнксі, была прададзеная за 615 тысяч даляраў.

Як паведамляецца на сайце продажаў Bidding for good, мастак, асоба якога да гэтага часу невядомая, нягледзячы на яго сусветную славу, усяго толькі «ўдасканаліў» палатно, набытае ім за 50 даляраў у краме дабрачынных продажаў Housing Works ў Нью-Ёрку, піша korrespondent.net.

Да пастаральнага пейзажу з выглядам на раку і заснежаныя горныя вяршыні Бэнксі дамаляваў нацысцкага салдата, які сядзіць на лаўцы ля берага ракі спіной да гледача.

Мастак назваў карціну Банальнасць банальнасці зла.

Некалькі дзён таму Бэнксі вярнуў карціну ў краму, якая тут жа выставіла яе на сеткавыя таргі, што пачаліся з 74 тысяч даляраў.

Канчатковую цану за лот прапанаваў карыстальнік пад нікам gorpetri. Нягледзячы на немалую суму, арганізатары аўкцыёну не зусім задаволеныя вынікам, паколькі яны разлічвалі атрымаць за карціну да мільёна даляраў.

Адзначым, са слоў прадаўцоў карціны, усе атрыманыя сродкі будуць скіраваныя на барацьбу з ВІЧ і СНІД, а таксама на дапамогу бяздомным людзям.

Фота: BiddingForGood
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках