19 траўня 2024, Нядзеля, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пінскдрэў» не далічыўся мільёна даляраў

19
«Пінскдрэў» не далічыўся мільёна даляраў

У дачыненні да гендырэктара маскоўскага ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў Сталіца» распачатая крымінальная справа за невяртанне валюты з-за мяжы.

«Паводле матэрыялаў праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Берасцейскай вобласці праверкі ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 225 (Невяртанне з-за мяжы замежнай валюты «Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да сузаснавальніка і генеральнага дырэктара маскоўскага ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў Сталіца», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у пятніцу ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі.

«Гэты кіраўнік пры наяўнасці і пастаянным росце пратэрмінаванай знешняй запазычанасці перад беларускім пастаўшчыком мэблі выкарыстаў грашовыя сродкі ў памеры 3,9 млн расейскіх рублёў на выплату пазык і аплату паслуг рэкламы ў інтарэсах ТАА «Ларанмэбля», у якім з'яўляўся генеральным дырэктарам і адзіным заснавальнікам», - праінфармавалі ў камітэце.

Запазычанасць за мэблю, пастаўленую маскоўскім ЗАТ «Пінскдрэў Сталіца» (заснавальнік - беларускае ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», доля ў статутным фондзе - 90%), складае амаль 30 млн расейскіх рублёў (блізу мільёна даляраў). Паводле выраку Арбітражнага суда маскоўскае ЗАТ прызнана банкрутам. Але айчынная кампанія «Пінскдрэў» адпускала гэтаму пакупніку чарговыя партыі тавару пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці за раней адгружаную прадукцыю.

«Прычым пеня за пратэрміноўку аплаты тавару з пакупніка не бралася, прэтэнзійна-іскавай працы ў дачыненні да яго не вялося. Сёння магчымасць вяртання валютнай выручкі сумніўная з прычыны эканамічнай неплацежаздольнасці даўжніка», - паведамілі ў КДК.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках