24 траўня 2024, Пятніца, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Адстаўкі чыноўнікаў - сведчанне таго, што ўлады ў тупіку

34
Леанід Заіка: Адстаўкі чыноўнікаў - сведчанне таго, што ўлады ў тупіку

Рашэнні, прынятыя пасля наведвання кіраўніком «Барысаўдрэва» - пошук чарговых казлоў адпушчэння.

Разгон высокапастаўленых чыноўнікаў з вымовамі і здыманнем іх з пасадаў, які адбыўся ў выніку наведвання Лукашэнкам ААТ «Барысаўдрэў», спарадзіў пытанні: «што гэта было?» і «што з імі будзе?»

Год таму Лукашэнка даручыў да 7 лістапада 2013 года завяршыць усе работы па мадэрнізацыі завода. Знаходзячыся ў Барысаве 8 лістапада, Лукашэнка не пайшоў па падрыхтаваным маршруце, а накіраваўся ў цэхі і на вытворчую тэрыторыю, выявіўшы там «крайнюю ступень безгаспадарчасці». У выніку прагучала шмат распараджэнняў распачаць крымінальныя справы і абяцанняў «пасадзіць». Са сваіх пасадаў зляцелі губернатар Менскай вобласці Барыс Батура, намеснік кіраўніка адміністрацыі Андрэй Тур, старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пераслаўцаў, гендырэктар ААТ «Будаўнічы трэст №21» Мікалай Бусалаў і дырэктар КУП «Інстытут «Барысаўпраект» Аляксандр Місіюк. Шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў абвешчаныя строгія вымовы, нагадвае «Ежедневник».

Журналісты папрасілі кіраўніка Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леаніда Заіку даць сваю версію адказу на пытанне: «Што гэта было?»

- Гэта было сведчанне таго, што мы ў тупіку. Скончыліся змены прэм'ераў, выбары, барацьба з апазіцыяй, улады ішлі і натыкнуліся на сцяну. І што рабіць, прызнацца, што мы 20 гадоў ішлі не туды? Я не думаю, што гэта быў нейкі гнеўны зрыў. Гэта проста прызнанне безвыходнасці. А ў такіх сітуацыях ў беларускага прэзідэнта абсалютна дакладнае палітычнае чуццё, што трэба кагосьці прадставіць у якасці казлоў адпушчэння. Ці тураў. І ў гэтай сітуацыі Лукашэнка ўсё зрабіў правільна. Ён усім паказаў, што недатыкальных у яго няма ні ў адміністрацыі, ні ва ўрадзе. Хоць у цэлым тое, што адбылося - гэта праява дэпрэсіўнага стану эканомікі, грамадства і розумаў ва ўладзе.

- А наколькі сапраўды вінаватыя чыноўнікі?

- Вядома, вінаватыя. Мала хто ведае, але ж Андрэю Туру, як эканамісту, Лукашэнка казаў, што з яго прыходам у адміністрацыю меркавалася абнавіць эканамічную палітыку. І што абнавілася? Акрамя таго, мабыць, спрацавала негатыўная рэакцыя на іншую праблему. Раней у Тура пыталіся, ці патрэбны нам калійны саюз з расейцамі і ён не змог перасцерагчы ад гэтай сітуацыі. Таму, магчыма, тут спрацавала ўнутраная незадаволенасць. Андрэй Мікалаевіч Тур павінен быў стаць фільтрам, які б адсейваў такія наменклатурныя здзелкі.

- Вы лічыце, што адзін чалавек мог рэальна змяніць адміністрацыйна-гаспадарчую сістэму?

- А што тут нерэальнага, калі Лукашэнка, выступаючы перад расейскімі журналістамі, паўтарае ледзь не слова ў слова часткі з таго, што мне даводзілася пісаць або гаварыць у інтэрв'ю. Я вельмі задаволены, што беларускі прэзідэнт пачуў хоць бы мяне. Я пісаў: спыніце гэтую «керымізацыю» калію. Хто мог падумаць, што гэты дагестанскі хлопчык - Сулейман Керымаў - атрымае ў Беларусі такі адпор. Усё рэальна. Прыйдзі і скажы: Аляксандр Рыгоравіч, - і кулаком па стале, - нас падманваюць! Той жа губернатар таксама можа прыйсці і сказаць: Аляксандр Рыгоравіч, спыняем гэтую мадэрнізацыю, усе крадуць, расстраляйце мяне... Дарэчы, губернатары у нас носяць званне генералаў. А навошта генералам пісталет даюць, калі яны з пісталетамі не ваююць. Нас вучылі, што для аднаго толькі выпадку ў жыцці.

- На ваш погляд, змяненне маршруту прэзідэнта для выяўлення ашуканства - гэта спланаваная акцыя?

- Вядома, і Машэраў так рабіў, і Сталін, і Хрушчоў. Ну ўсе рабілі, акрамя Леніна, якому было не да гэтага. І не мог не ведаць Лукашэнка, што будзе інакш, калі вакол такая безгаспадарлівасць з прычыны дзяржаўнай уласнасці, з прычыны нязменнасці дырэктараў, з прычыны іх распушчанасці. Што ж тут яшчэ гадаць. Па-іншаму не будзе.

- Так трэба заўсёды так рабіць...

- Так і належыць. Так і трэба рабіць. Ельцын Лукашэнку падарыў верталёт. Каб той праляцеў, паглядзеў - сметнік. Спусціўся, раздаў падпатыльнікі, паляцеў далей.

- На ваш погляд будуць пакараныя рэальныя вінаватыя ў сітуацыі з «Барысаўдрэвам» ці, як звычайна, знойдуць стрэлачнікаў?

- Усіх чыноўнікаў, увесь урад трэба адпраўляць у адстаўку. Тым больш, маладыя вакол, якія жадаюць працаваць, ёсць і ва ўрадзе, і ў адміністрацыі. Патрэбнае абнаўленне, вядома.

- Як думаеце, што будзе з адпраўленымі ў адстаўку чыноўнікамі?

- У пенсіянераў адна будучыня.

- Вы лічыце, яны на пенсію пойдуць, а не на іншыя кіруючыя пасады?

- Пасля такога прыніжэння я не бачу сэнсу. Калі ў іх зусім страчанае пачуццё чалавечай годнасці, тады яны будуць яшчэ кудысьці шчаміцца. Але я не думаю, што гэта адбудзецца.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках