2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Ярмошына зачышчае поле перад «выбарамі» 2015 года

41
Павел Севярынец: Ярмошына зачышчае поле перад «выбарамі» 2015 года

Змены ў Выбарчы кодэкс накіраваныя на забеспячэнне чарговага «пераабрання» Лукашэнкі.

Такім чынам былы палітвязень Павал Севярынец пракамэнтаваў сайту charter97.org заяву Ярмошынай пра тое, што змены ў Выбарчы кодэкс далёкія ад чаканняў БДІПЧ АБСЕ.

«Пачалася падрыхтоўка да 2015, а, можа, нават і 2014 года. Ужо цяпер усе юрыдычныя, рэпрэсіўныя, фінансавыя, інфармацыйныя, псіхалагічныя ды іншыя механізмы будуць накіраваныя на тое, каб забяспечыць чарговае «перавыбранне» Лукашэнкі. Працэс, які мы будзем назіраць бліжэйшымі месяцамі, да болю знаёмы. Мы яго бачылі перад кожнымі прэзідэнцкімі «выбарамі». Пачынаецца ўсё з Ярмошынай, пасля далучаецца Міністэрства ўнутраных спраў, КДБ, Следчы камітэт, і ўсё палітычнае поле зачышчаецца для таго, каб Лукашэнка мог быць «пераабраны», - адзначыў палітык.

Павел Севярынец упэўнены, што такім чынам рэжым хоча застрахавацца ад усякіх магчымых варыянтаў развіцця падзей.

«Адзіны кандыдат, няўдзел у асноўным або датэрміновым галасаванні - на ўсё гэта ўлады будуць прыдумляць свае контрзахады. Перад «выбарамі» 2010 года на працягу двух месяцаў была свабода збору подпісаў і агітацыі. Усё астатняе таксама было пад кантролем. Але Лукашэнка больш не будзе дапускаць нават такі лібералізацыі. Таму наступныя прэзідэнцкія «выбары» будуць звышскладаных для беларусаў. І тут, на мой погляд, ёсць толькі два варыянты дзеянняў. Адзін з іх - гэта адзіны кандыдат, а другі - нейкія альтэрнатыўныя працэдуры: альтэрнатыўныя выбары, урад ці нешта іншае. Можа быць і так, што ўдзельнічаць у гэтым спектаклі наогул не будзе мець сэнсу», - падкрэсліў былы палітычны вязень.

Палітык дадаў, што цяпер мы назіраем кропкавыя рэпрэсіі. «Пакуль што яны не напоўніцу, і мне здаецца, што прычына гэтаму адна - Чэмпіянат свету ў хакеі. Да яго дыктатура будзе рабіць выгляд, маўляў, welcome to Belarus, мы еўрапейская краіна і гэтак далей. Але пасля траўня трэба чакаць узмацнення ціску», - мяркуе Павал Севярынец.

Нагадаем, кіраўніца ЦВК Беларусі прызнала, што змены, унесеныя ў Выбарчы кодэкс, далёкія ад стандартаў БДІПЧ АБСЕ.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках