У Швецыі стартаваў праект за свабоду сходаў у Беларусі (Відэа)
5- 18.11.2013, 18:45
- 8,701
Шведская праваабарончая арганізацыя «Östgruppen» пачала інтэрнэт-праект «наважыцца - думаць - казаць».
Гэта інтэрактыўная карта, на якой намаляваная сітуацыя са свабодай сходаў у Беларусі, а таксама метады, якімі парушаецца гэта права, перадае «Радыё Сабода».
Як кажа кіраўніца праекта Сафія Угла, з дапамогай гэтай інтэрактыўнай карты праваабаронцы «Östgruppen» хочуць дапамагчы суграмадзянам глыбей зразумець беларускую праблему. Паводле ейных слоў, для шмат якіх шведаў здаецца амаль неймаверным, што грамадскія актывісты ў Беларусі рэгулярна адчуваюць ціск з боку ўлад і церпяць ад такога пераследу.
«Аднак беларусы, якія, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі ўсё ж не баяцца выказваць свае думкі на вуліцах, заслугоўваюць нашага захаплення», - дадае кіраўніца праекта праекта «наважыцца - думаць - казаць». Яна спадзяецца, што сайт будзе перыядычна папаўняцца інфармацыйнымі матэрыяламі.
Нагадаем, улады Беларусі забараняюць практычна ўсе пікеты і дэманстрацыі апазіцыі з надуманых прычын.