2 траўня 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шварцэнберг: У Беларусі апошняя «сапраўдная» дыктатура ў Еўропе (Відэа)

2

Былы міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг ацаніў вынікі пяці гадоў працы праграмы «Усходняга партнёрства» Еўразвяза.

Праект быў заснаваны амаль пяць гадоў таму на саміце ў Празе, адным з арганізатараў якога быў Шварцэнберг.

Былы міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг патлумачыў «Радыё Свабода», чаму вынікі працы праграмы «Усходняга партнёрства» амаль непрыкметныя:

«Паглядзіце: ёсць розніца паміж тымі краінамі, дзе ёсць прамая дыктатура, як у Беларусі. Гэта апошняя «сапраўдная», «паўнавартасная» дыктатура ў Еўропе, там няма ніякага прагрэсу. А ў краіне, якой з'яўляецца Малдова, шчыра працуюць, каб дасягнуць еўрапейскага ўзроўню. Але пераход будзе нялёгкі, я гэта ведаю. Традыцыі кіраваць, панаваць дасягаюць часоў ранейшага рэжыму, пазбавіцца ад гэтага вельмі цяжка.

Да гэтага яшчэ трэба дадаць вялікі ўплыў Расейскай Федэрацыі, якая не жадае, каб гэтыя краіны ўступілі ў Еўрапейскі звяз, спакушае іх Мытным саюзам, які стварыла з Беларуссю і Казахстанам. Лічу эканамічнай і палітычнай памылкай, калі б у «Мытны саюз» далучыліся краіны «Усходняга партнёрства».

Вядома, расейскі рынак велізарны, вядома, там ёсць вялікія магчымасці, якія выкарыстоўваюць і нашы прадпрыемствы. Але калі казаць пра прагрэс, сучасныя тэхналогіі, сучасны мэнэджмэнт, найноўшыя метады працы - гэтаму можна навучыцца толькі на Захадзе, ні ў якім разе не на Усходзе. Калі вы паглядзіце на розніцу гаспадарчага развіцця ў Расейскай Федэрацыі і ў Еўропе, то мы павінны прызнаць, што паспяховымі з'яўляюцца дзяржавы, якія адносяцца да Еўрапейскага Звяза».

28-29 лістапада ў Вільні пройдзе чарговы саміт «Усходняга партнёрства», на якім будзе разглядацца магчымасць падпісання пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўразвяза. У Кіеве праходзяць дыскусіі вакол законаў, якія трэба прыняць для гэтага і перш за ўсё, пра закон, які б дазволіў вызваліць з турмы Юлію Цімашэнка. Масква ж працягвае аказваць беспрэцэдэнтны ціск на Кіеў, каб заблакаваць інтэграцыю Украіны і Еўразвяза.

З гэтай нагоды Шварцэнберг заявіў, што калі б Украіна выканала ўмовы ЕЗ, было б вельмі добра:

«Аднак апошнія навіны з Кіева пра гэта не сведчаць. Маё ўражанне, што там вядзецца жорсткая бітва, калі адна частка Партыі рэгіёнаў з-за канкурэнцыі гэтага не хоча, астатнія знаходзяцца пад моцным уплывам Расеі. Вельмі баюся, што невыкананне ўмоў Украінай можа стаць для яе вялікай трагедыяй, ім удасца перашкодзіць падпісанню дамовы ў Вільні, што на самой справе магло б стаць вялікай шкодай для Украіны».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках