2 траўня 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч: «Гатовая падняцца ў топ-100»

1
Аляксандра Сасновіч: «Гатовая падняцца ў топ-100»

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч падвяла вынікі сезона, а таксама выказала ўпэўненасць, што гатовая прабіцца ў топ-100 рэйтынгу ВТА.

- За гэты год ты выдатна паднялася ў рэйтынгу - з 382-й пазіцыі на 151-ю. Дзякуючы каму стаў магчымы такі рывок?

- Перш за ўсё - бацькі. Калі б не яны, наўрад ці б гуляла ў тэніс. Яны аказваюць не толькі фінансавую падтрымку, але і псіхалагічную: вераць у мяне, што б ні здарылася. Мой трэнер Ігар Светлакоў выдатна дапамог раскрыцца за гэты год. Ён жа адначасова псіхолаг і фізіятэрапеўт. З трэнерам па фітнесу таксама зрабілі вялікую працу.

- Ты ўжо на подступах да першай сотні. Гатовая яе штурмаваць або неабходны час, каб разварушыцца?

- Думаю, гатовая падняцца ў топ-100. «Стотысячнік» у Пуацье паказаў - я магу абыгрываць тэнісістак з першай сотні. Не адчувала ў тых матчах нічога спецыфічнага. Разумела, што не горш, чым яны і не адчула вялікай розніцы ў класе. Можа, калі б гуляла з кім-небудзь з топ-40, было б інакш. А так, у нейкі момант зразумела, магу спакойна супраць іх гуляць.

- Рэйтынг дазваляе табе ўдзельнічаць у кваліфікацыі на «Australian open». Ці ёсць шанец трапіць у лік сеяных?

- Хутчэй за ўсё, няма. Да моманту лёсавання буду дзесьці 150-й, так што - наўрад ці, - цытуе Сасновіч «Прессбол».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках