2 траўня 2024, Чацвер, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Дабравольскі: Людзям не цікавыя ні «выбары», ні «рэферэндум»

11
Аляксандр Дабравольскі: Людзям не цікавыя ні «выбары», ні «рэферэндум»

Беларусы праігнаруюць чарговую ініцыятыву ўладаў.

Такім чынам сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Аляксандр Дабравольскі пракаментаваў сайту charter97.org ідэю аб правядзенні чарговага «рэфэрэндуму» па змене Канстытуцыі.

«У судовай сістэме ўвогуле не існуе нічога асабліва тэрміновага і прынцыповага, што неабходна мяняць, акрамя вяртання суду незалежнасці. Таму праводзіць «рэферэндум» для таго, каб суд па-ранейшаму заставаўся залежным, - гэта глупства і марнаванне сродкаў. Наогул, «рэферэндум» пры дыктатуры, як трапна выказаўся Валерый Костка, - гэта дубіна супраць народа. У сувязі з гэтым, мне здаецца, што нейкія ініцыятывы па яго правядзенні з'яўляюцца альбо непрадуманымі, альбо, сапраўды, могуць мець мэты, пра якія народу наўпрост не кажуць. Цалкам магчыма, што нехта задумаў чарговы хітры спосаб падману людзей. Але гэта ўсё роўна не пройдзе, таму што ўсе выдатна разумеюць: усё, што адбываецца ў краіне, робіцца па ўказцы ўлады. Але мне здаецца, што для ўлады час «рэфэрэндумаў» для вырашэння нейкіх пытанняў ужо прайшоў. Яе цяпер ніхто не кантралюе, яна спакойна можа абысціся і без «рэферэндумаў», і без «выбараў». Іншае пытанне - у тым, што гэта вядзе да катастрофы», - заявіў палітык.

Аляксандр Дабравольскі не выключае, што ўлады могуць выкарыстоўваць «рэферэндум» для таго, каб прыцягнуць людзей да ўдзелу ў чарговых «выбарах».

«Калі кагосьці цікавіць яўка людзей на «выбарах», то пры ўмове вынясення якога-небудзь вострага пытання на рэферэндум, яе можна павялічыць, але нязначна. Людзям гэта нецікава, яны выдатна разумеюць, што «выбары» нічога не вырашаюць, а мясцовыя выбары - асабліва. Пытанне аб судовай сістэме нікога не зацікавіць, таму што ўсім зразумела, што з сябе ўяўляе наш суд. Фактычна ён явяляется проста самаўпраўнасцю чыноўнікаў у дачыненні да простых грамадзян. Калі прыдумаюць нешта іншае, магчыма, вынік будзе некалькі іншым. Я лічу, што б яны не рабілі, кіраванне грамадскімі працэсамі з боку ўлады страчана», - сказаў ён.

Канцэпцыя рэфармавання судовай сістэмы і органаў юстыцыі была адобраная 19 лістапада на нарадзе пад старшынствам Лукашэнкі. Яна запатрабуе ўнясення змяненняў у Асноўны Закон Беларусі. Дыктатар даручыў распрацаваць адпаведныя дакументы ў дзесяцідзённы тэрмін. Пра планаваную рэформу судовай сістэмы паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

У прыватнасці, паводле яго слоў, прадугледжанае канцэпцыяй аб'яднанне агульных і гаспадарчых судоў у адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі «магчыма без папярэдняй карэкціроўкі Канстытуцыі, але з наступным яе змяненнем у частцы выключэння згадкі пра Вышэйшы Гаспадарчы Суд». «Пры гэтым раздзел Асноўнага Закона, у якім знаходзіцца шэраг артыкулаў, якія падлягаюць карэкціроўцы, можа быць зменены толькі шляхам рэферэндуму», - сказаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках