2 траўня 2024, Чацвер, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцы знялі на відэа нараджэнне новай выспы

16

Вывяржэнне падводнага вулкана каля берагоў Японіі прывяло да з'яўлення новай выспы.

Яна «вырасла» побач з больш буйной незаселенай выспай у ланцугу Агасавара. Яе дыяметр складае каля 200 метраў, піша «Корреспондент».

Такое ўжо здаралася і раней. Апошні раз у пачатку сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя свае абрысы здабыла выспа Нішынашыма. Але бывалі выпадкі, калі выспы вулканічнага паходжання, неўзабаве пасля з'яўлення зноў знікалі пад вадой.

Што стане з новай выспай на гэты раз, будзе ясна толькі з цягам часу - таму назву ёй даваць пакуль не будуць.

Відэаролік зняты з верталёта берагавой аховы Японіі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках