2 траўня 2024, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кася Камоцкая запрашае на сольны канцэрт

5

Беларуская рок-князёўна дасць сольны канцэрт у КЗ «Менск».

«Запрашаю ўсіх. Даўно не бачыліся», - напісала Кася Камоцкая ў «Фэйсбуку».

Выступленне адбудзецца 26 лістапада а 19.00.

Нагадаем, вядомая беларуская выканаўца і салістка гурта «Новае неба» вярнулася на сцэну пасля доўгага перапынку ў 2012 годзе. З 2004 года Кася Камоцкая фактычна спыніла музычную кар'еру і больш не пісала песень. Яна занялася дакументалістыкай разам з мужам Віктарам Корзунам. Здымкі кінастужак, па словах Камоцкай, яе прыцягвалі больш.

Выканаўца вядомая песняй «Прэзыдэнт, ідзі дамоў», якая была напісаная ў 1995 годзе. Напярэдадні першага рэферэндуму, які Лукашэнка правёў у 1995 годзе, яе некалькі разоў пракруцілі па беларускім дзяржаўным радыё.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках