2 траўня 2024, Чацвер, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасаду Расеі ў Варшаве выкрылі ў шпіянажы

7
Амбасаду Расеі ў Варшаве выкрылі ў шпіянажы

Расейская амбасада ў сталіцы Польшчы праслухоўвае ключавыя ўрадавыя будынкі.

Нямецкія СМІ апісваюць не толькі надбудовы на амбасадах ЗША, якія служаць для электроннай выведкі. Падобныя ўстаноўкі маюць і расейскія амбасады, як, напрыклад, у Берліне. Па нашай інфармацыі, абсталяванне для праслухоўкі мае таксама амбасада Расеі ў Варшаве. Федэральнае агенцтва электроннай выведкі ў гэтым сэнсе нічым не саступае амерыканскаму NSA. Як паведамляюць дзве крыніцы ў польскіх спецслужбах, расейцы могуць перахапляць усе тэлефонныя размовы ў радыусе кіламетра ад сваёй амбасады. У гэтых межах знаходзяцца ключавыя ўрадавыя будынкі: МЗС, Міністэрства нацыянальнай абароны, Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро, Канцылярыя прэм'ер-міністра і Рэзідэнцыя прэзідэнта Польшчы, піша Gazeta Prawna (пераклад - charter97.org).

- Расейцы імкнуцца даведацца як мага больш. Яны выкарыстоўваюць прылады, якія дазваляюць ім падслухоўваць і перахопліваць патокі дадзеных - кажа афіцэр высокага рангу спецслужбаў Польшчы. Падобнае меркаванне выказаў і чалавек з Нацыянальнага цэнтра дэшыфроўкі - аддзела Мінабароны.

- Польскія службы ніколькі не здзіўленыя электроннаму шпіянажу расейцаў. Гэта адбываецца ўжо некалькі гадоў - каментуе сітуацыю былы кіраўнік выведкі Збігнеў Новэк (Zbigniew Nowek). - Калі я яшчэ кіраваў Камітэтам аховы дзяржавы, мы перасцерагалі тагачаснага шэфа Мінабароны, што за яго кабінетам назіраюць звонку. Праблема ў тым, што палітыкі не хочуць разумець папярэджанняў уласных службаў - дадаў ён.

Як і ў кожнай іншай амбасадзе, у расейскай працуюць афіцэры выведкі, якія карыстаюцца дыпламатычным прыкрыццём. Менавіта да іх трапляе інфармацыя ад праслухоўкі. Самі расейцы электронным шпіянажам шчыльна займаюцца з 1990-х гадоў. Іх сістэма называецца SORM. Перш за ўсё, ён служыць для кантралявання ўласных грамадзян і жыхароў краін былога СССР. SORM-1 дазваляе падслухоўваць тэлефонныя размовы, SORM-2 адказвае за сачэнне за інтэрнэт-карыстальнікамі.

Фота: Аляксандр Мірыдонаў/Коммерсантъ

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках