2 траўня 2024, Чацвер, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар ФК «Маладзечна-2013»: Я не ганаруся тым, што Беларусь незалежная

163
Дырэктар ФК «Маладзечна-2013»: Я не ганаруся тым, што Беларусь незалежная

Аляксандр Любанец на сустрэчы па выніках сезона заявіў, што выступае катэгарычна супраць беларускай мовы на эмблеме клуба.

Ён узначальвае «Маладзечна-2013» - каманду, якая выступае ў 2 лізе чэмпіянату Беларусі, піша «Прессбол».

Згодна з запісам фанатаў «зялёна-белых» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», Аляксандр Любанец выказаў меркаванне, што беларускую мову навязваюць людзям, гэтак жа, як нацыянальныя мовы ў Літве і Украіне. Заўзятарамі, якія прысутнічалі на сустрэчы, адзначаецца, што дырэктар прасіў не публікаваць яго выказванні ў прэсе.

Круглы стол па выніках чэмпіянату арганізавала «Региональная газета».

«Я супраць эмблемы на беларускай мове. Гэта звязана з гісторыяй, палітыкай. Наш галоўны геапалітычны і стратэгічны партнёр - гэта Расея. Яна наша матухна-карміцелька. Таму я за рускую мову. Мне шкада Украіну і Літву, што ім навязваюць іх нацыянальная мовы. Дзякуй богу, у нас не так. Наш кіраўнік мудра выконвае гэты баланс. І я не ганаруся тым, што Беларусь незалежная. Нас аддзялілі ад вялікай краіны. Што ў гэтым добрага? А ўсе нашы так званыя нацыяналісты прапагандуюць беларускую мову, таму што ім яе навязалі. Што тычыцца эмблемы, калі гэта залежыць ад мяне, я буду настойваць, каб яна была толькі на рускай мове. Таму што яна будзе з'яўляцца на ўсіх афіцыйных дакументах. І мне перакладчык з беларускай мовы не патрэбны. Навошта самім сабе ствараць лішнія бар'еры! Калі б паўстала пытанне, паміж якімі мовамі выбіраць: беларускай ці англійскай, я б выбраў беларускую. Але калі выбіраць паміж рускай, то я адназначна за яе», - прыводзіць выданне словы Аляксандра Любанца.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках