2 траўня 2024, Чацвер, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі спартоўцаў нацыянальных каманд абяцаюць падвысіць на 85%

19
Заробкі спартоўцаў нацыянальных каманд абяцаюць падвысіць на 85%

Але ад гэтага заробкі ўсё адно не стануць прыстойнымі.

Тарыфы работнікаў (спартоўцаў-інструктараў і трэнерскага складу) нацыянальных каманд Беларусі ў розных відах спорту ў сярэднім будуць падвышаныя на 85%.

Пра гэта БелТА паведаміла начальніца эканамічнай управы Міністэрства спорту і турызму Беларусі Марына Падліпская, каментуючы пастанову Савета Міністраў № 987 ад 18 лістапада 2013 года, якая прадугледжвае гэтыя захады.

Як патлумачыла начальніца эканамічнай управы Мінспорту, прыняцце пастановы накіраванае на ўдасканаленне аплаты працы работнікаў нацыянальных каманд Беларусі ў розных відах спорту і звязанае з патрэбай прыцягнення перспектыўных спартоўцаў і трэнераў у іх, а таксама для стымулявання прафесійнай ініцыятывы, якая забяспечвае высокую эфектыўнасць працы.

Пастанова рэгулюе падвышэнне заробку для работнікаў нацыянальных каманд, кантракты з якімі ўкладзеныя Міністэрствам спорту і турызму.

Марына Падліпская адзначыла, што апошнім часам складалася няпростая сітуацыя, выкліканая нізкім узроўнем заробку работнікаў нацыянальных каманд. Негатыўным наступствам гэтай акалічнасці сталася высокая ратацыя кадраў, неўкамплектаванасць штата і практычнае выключэнне магчымасці запрашэння на працу высокакваліфікаваных трэнераў.

У пачатку гэтага года месячны заробак спартоўца-інструктара нацыянальнай каманды складаў у сярэднім крыху больш за Br2 млн, трэнера і старэйшага трэнера - пад Br3 млн, галоўнага трэнера - амаль Br3,5 млн. З прыняццем жа новай пастановы заробак спартоўца- інструктара нацыянальнай каманды складзе больш за Br4,7 млн, трэнера - пад Br5,2 млн., старэйшага трэнера - больш як Br5,4 млн, галоўнага трэнера - больш як Br6,3 млн.

Як падкрэсліла Марына Падліпская, прыняцце пастановы не прычыніцца да выдзялення дадатковых сродкаў з рэспубліканскага бюджэту. Падвышэнне тарыфных ставак (тарыфу) будзе праводзіцца шляхам пераразмеркавання бюджэтных сродкаў, выдзеленых Міністэрству спорту і турызму на ўтрыманне нацыянальных каманд.

Пастанова Савета Міністраў № 987 афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 20 лістапада.

Фотa: daylife.com

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках