2 траўня 2024, Чацвер, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі будуць вывучаць інфарматыку з 2 класа

28
Школьнікі будуць вывучаць інфарматыку з 2 класа

Цяпер гэты прадмет у беларускіх школах пачынаюць вывучаць толькі з 6 класа.

Беларускія школьнікі пачнуць вывучаць інфарматыку з другога класа.

Гэтую інфармацыю, як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», на 5-й спецыялізаванай выставе «Адукацыйны асяродак i навучальныя тэхналогіі» агучыў прафесар кафедры практычнай матэматыкі ды інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. Максіма Танка Юры Быкадараў.

Цяпер прадмет «Інфарматыка» ў беларускіх школах выкладаюць з 6-га да 11-га класа. Удзельнікі рэспубліканскай камісіі распрацоўкі новага варыянту праграмы для 6-11-х класаў, у рабоце якой браў удзел Быкадараў, сышліся ў меркаванні, што дзецям трэба пачынаць асвойваць інфарматыку нашмат раней - з другой паловы 2-га класа. Міністэрства адукацыі падтрымала гэтую ідэю. На прадмет выдзяляецца адна гадзіна ў тыдзень, заняткі будуць праводзіць настаўнікі пачатковых класаў.

- Зразумела, што бліжэйшым часам гэта навінка ўведзеная ў школы не будзе, бо патрабуецца час для падрыхтоўкі адпаведнай праграмы, падручнікаў, метадычных дапаможнікаў, навучання настаўнікаў, - адзначыў Быкадараў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках