2 траўня 2024, Чацвер, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры ўкраінскай апазіцыі едуць на Віленскі саміт

5
Лідэры ўкраінскай апазіцыі едуць на Віленскі саміт

Лідэры апазіцыі мерацца ўзяць удзел у саміце Усходняга партнёрства ў Вільні, нягледзячы на тое, што там не будзе прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Пра гэта заявіў лідэр фракцыі «Батьківщина» Арсеній Яцэнюк.

Са слоў палітыка, «Віктар Януковіч у Вільню не едзе», у той час як сам Яцэнюк, а таксама лідэры УДАРу і «Свабоды» Віталь Клічко і Алег Цягнібок сустрэнуцца «з усім кіраўніцтвам Еўрапейскага Звязу, у тым ліку з еўракамісарам Фюле 28-га дня».

На пытанне журналістаў, адкуль Яцэнюк ведае пра меркаваную адсутнасць Януковіча на саміце ў Вільні, ён адказаў: «Убачыце».

Ён таксама заявіў, што пра гэта не паведамляў Еўракамісар у пытаннях расшырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле падчас сустрэчы лідэраў апазіцыі з еўрапейскім палітыкам.

«Гэта я сказаў», - дадаў Яцэнюк.

Як паведамлялася, еўрапейскі камісар Штэфан Фюле ў гутарцы з лідэрамі ўкраінскай апазіцыі заявіў, што абавязанні Еўразвязу ў дачыненні да Украіны застаюцца нязменнымі, нягледзячы на пастанову ўкраінскага ўрада прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам.

Фото: Таісія Стэцэнка, Корреспондент.net

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках