2 траўня 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд давёў сувязі Бэрлусконі з непаўналетняй (Відэа)

16

Даведзена, што Сільвіё Бэрлусконі займаўся сэксам з непаўналетняй мараканскай танцоркай Карымай эль-Махруг на мянушку Рубі ў абмен на грошы і ювелірныя ўпрыгажэнні.

Пра гэта гаворыцца ў тэксце тлумачальнай нататкі суда Мілана, паведамляе «Еўраньюс».

У чэрвені былы прэм'ер-міністр Італіі быў асуджаны да 7 гадоў турмы за інтымную сувязь з непаўналетняй і злоўжыванне службовым становішчам. Акрамя таго, яму пажыццёва забаранілі займаць дзяржаўныя пасады.

Вердыкт аспрэчваецца ў апеляцыйных інстанцыях. Судовы працэс супраць Сільвіё Бэрлусконі пачаўся ў красавіку 2011 года. Былы кіраўнік італійскага ўрада заўсёды катэгарычна адмаўляў абвінавачванні на свой адрас.

Бэрлусконі таксама асуджаны паводле іншых спраў. На наступным тыдні сэнат Італіі павінен правесці галасаванне аб выключэнні былога прэм'ера са складу дэпутатаў. І гэта можа прычыніцца да новых невыгод для Бэрлусконі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках