Елачныя базары адкрыюцца ў Менску 23 снежня
3- 22.11.2013, 12:45
- 5,596
Елачныя базары адкрыюцца 23 снежня і будуць працаваць да 31 снежня.
Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Менгарвыканкама.
Набыць натуральныя елкі можна будзе на 10 агульнагарадскіх базарах:
па вул. Жылуновіча, 4,пр. Ракасоўскага, 2,пр. ім. газеты «Праўда», 40,вул. Казінца, 6а,бульвары Трактарабудаўнікоў,вул. Шугаева, 3/1,вул. Я.Коласа, 67,вул. Прытыцкага, 42,вул. Няміга, 8,пр. Пераможцаў, 4.
Кірмашы будуць працаваць штодзённа з 10.00 да 19.00 без абедзеннага перапынку і выходных дзён.
Дадатковыя пляцоўкі для арганізацыі выязнога гандлю навагоднімі прыгажунямі вызначаць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. У цяперашні час з ляснымі гаспадаркамі Менскай вобласці прапрацоўваюцца пытанні заключэння дамоваў на пастаўку натуральных елак.
Гандлёвыя арганізацыі Менска ў шырокім асартыменце прапануюць пакупнікам навагоднія цацкі, гірлянды, мішуру, падарункавыя наборы, сувеніры, кандытарскія вырабы. Прапануюцца таксама дзесяткі відаў елак са штучных матэрыялаў, у тым ліку дэкараваныя. Рознічныя кошты на іх разлічаныя на пакупнікоў з розным узроўнем даходаў.