19 траўня 2024, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

$10 мільёнаў закаталі ў асфальт

17
$10 мільёнаў закаталі ў асфальт

Рамонт МКАД у гэтым годзе абышоўся ў круглую суму.

Падчас пасяджэння камісіі ў забеспячэнні бяспекі дарожнага руху старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька адзначыў прадуктыўную працу дарожных службаў у навядзенні парадку і ўладкаванні Менскай кальцавой аўтадарогі, паведамляюць «Менск-навіны».

Адзначаная таксама сумесная праца работнікаў ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» і супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

«У гэтым годзе на МКАД праведзеная замена практычна 70 адсоткаў асфальту, - падкрэсліў Ладуцька. - На ўсіх пуцеправодах праведзены запланаваны рамонт, пачатая ачыстка агароджаў, знешні выгляд дарогі прыводзіцца да еўрапейскага стандарту. І гэтую працу неабходна сістэмна працягваць».

Паводле інфармацыі генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Дзяніса Глінскага, на МКАД планавы рамонт асфальтабетоннага пакрыцця з поўнай заменай выкананы на плошчы 505,7 тыс кв м (у тым ліку пакрыццё на мастах і пуцеправодах) на агульную суму 91,3 млрд руб. Ямачны рамонт праведзены на 9.886,1 кв м на суму 2,8 млрд руб. Таксама выкананыя работы замены пліткавага пакрыцця на прыпыначных пунктах на плошчы 507 кв м на суму 309,2 млн руб. На трох мастах і сямі пуцеправодах выкананы запланаваны рамонт з поўнай заменай пакрыцця на ўсю шырыню паласы руху.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках